Прапанову Святланы Ціханоўскай пра перамовы ўжо падтрымалі 715 480 чалавек. У адрозненне ад дзейнай улады, прыхільнікі перамоў не могуць звярнуцца да беларусаў праз дзярж.тэлебачанне, радыё ці газеты. Заміж гэтага, даводзіцца абыходзіць блакаванні сайта «Голас» і дапамагаць старэйшым прагаласаваць. Што яшчэ можна зрабіць, каб заўтра на «Голасе» быў мільён? Прагаласуйце самі. Дапамажыце прагаласаваць блізкім і суседзям з кнопкавымі тэлефонамі, зарэгістраваўшы c іх згоды іх нумар у Telegram. Праз skarga.help запрасіце вашага дэпутата выказаць сваю пазіцыю адносна перамоў. Раскажыце беларусам у іншых краінах, што яны таксама могуць прагаласаваць. Распаўсюдзьце ўлёткі пра галасаванне. Мы ўжо шмат чаго дамагліся. Міжнародная супольнасць неадкладна падтрымала беларусаў. Місія ЕС і ЗША ў АБСЕ, прадстаўніцтва Швецыі ў АБСЕ, МЗСы Германіі, Аўстрыі і Славеніі, дэпутаты Еўрапарламента гатовыя дапамагчы ў арганізацыі перамоў. Прагаласаваць за мірнае выйсце з крызісу шляхам перамоў можна ў чат-ботах: Telegram: https://t.me/golosby_bot Viber: http://bit.ly/golos-vb