Святлана Алексіевіч звярнулася да беларусаў
Гэты дзень быў асаблівым для Беларусі заўсёды, але сёлета большасць беларусаў як ніколі чакалі 25 сакавіка. Даўно мы не былі гэтакімі адзінымі ў сваіх жаданнях. Яшчэ ніколі нам не былі так блізкія гісторыі кожнага палітзняволенага — цяпер іх 299.
У Дзень Волі Нобелеўскі лаўрэат і сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады звярнулася да беларусаў: «Наша мара — воля. Каб дамагчыся волі, кожны з нас павінен яе выбраць».
За гэты тыдзень сакавіка беларусы аб’ядналіся з новай сілай і зноў прыцягнулі ўвагу ўсяго свету. Амаль 750 000 чалавек сказалі, што хочуць перамоваў. Але мы ведаем, што беларусаў, якія хочуць перамен, — яшчэ больш.
Святлана Алексіевіч падтрымала беларусаў: «Калі вы галасуеце на “Голасе”, вы галасуеце за мір. Галасуеце супраць вайны».
Мы ведаем, што мы ўжо вольныя, таму што пераадолелі страх і застаёмся адданымі сабе і сваім прынцыпам.
Мы таксама ўпэўненыя, што, дзякуючы тым, хто робіць усё магчымае ў любых умовах, наш наступны Дзень Волі будзе новай гісторыяй!
Усіх з Днём Волі! 🙂