Усе дэлегат_кі

Юлія Камінская

Прэс-сакратар і кіраўнік медыя-службы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення

Нарадзілася ў Лідзе. У 1999 годзе з'ехала ў Мінск вучыцца-жыць-працаваць. У 2016 пераехала ў Кіеў, дзе зрабіла паспяховую кар'еру ў івэнт-сферы. Але праз паўгады вайны давялося з'ехаць ў Варшаву, ня гледзячы на актыўную валанцёрскую дзейнасць у Львове і жаданне працягваць дапамагаць тым, каму гэта трэба.

Журналіст па адукацыі, валанцёр у душы, украінскі івэнтар, беларускі піяршчык. Былы прэс-сакратар Міністра культуры ў 2012-2013, фандрайзэр Купалаўскага тэатра ў 2013-2016.

Сёння прэс-сакратар НАУ у камандзе Паўла Латушкі. Актыўна камунікуе з беларускімі незалежнымі, украінскімі і польскімі СМІ, каардынуе работу медыя-службы.

Заканчвае курс для дыпламатаў у Варшаўскім універсіцеце на праграме «Новыя кадры для Новай Беларусі» і спадзяецца пасля нашай агульнай Перамогі заняць годную пасаду ў Амбасадзе Новай Беларусі ва Украіне.

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
Слава Україні! 💛💙