Усе дэлегат_кі

Уладзімір Астапенка

Былы дыпламат, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС СССР (1985), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта і МДІМА-Універсітэта МЗС РФ (2000 г.), кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Валодае англійскай, гішпанскай, польскай і украінскай мовам.

Жанаты, мае 3 дзяцей.

На дыпламатычную службу прыйшоў у 1985 г.. Працаваў трэцім сакратаром, начальнікам інфармацыйнага аддзела, загадчыкам консульскана упраўлення Міністэрства замежных спраў БССР.

  • 1992-1993 гг. — намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
  • 1993-1996 гг. года — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гаазе, Саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгіі.
  • 1996-1997 гг. — начальнік Упраўлення міжнародных эканамічных адносін МЗС Беларусі.
  • 1997-2008 гг. — прарэктар па міжнародных сувязях і загадчык Кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
  • 2008-2015 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба.
  • 2015-2017 гг. — начальнік Упраўлення каардынацыі і планавання МЗС Беларусі.
  • 2018-2020 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Парагвай, Рэспубліцы Перу, Рэспубліцы Чылі і Усходняй Рэспубліцы Уругвай.

23 верасня 2020 г. падаў заяву аб вызваленні ад займаемай пасады. 27 кастрычніка 2020 г. публічна заявіў пра шматлікія парушэнні асноўных правоў і свабод грамадзян Беларусі, замацаваных у Канстытуцыі краіны і яе міжнародна-прававых актах, відавочныя і грубыя фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і папрасіў вызваліць яго ад пасады ў сувязі з парушэннямі наймальнікам заканадаўства, якое перашкаджае выкананню працоўнага дагавора. У свой апошні дзень працы запісаў відэазварот, у якім выказаў упэўненнасць, што над усімі дыпламатычнымі установамі Беларусі ўздымецца бела-чырвона-белы сцяг.

3 лістапада 2020 г. вызвалены ад пасады пасла ў сувязі са «здзяйсненнем праступка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дыпламатычнай службе» і пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла (безвынікова cпрабаваў аспрэчыць у судзе гэтае нкзаконнае рашэнне, паколькі ніякага грубага парушэння службовых абавязкаў або правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дыпламатычнай службе, не здзяйсняў).

З лістапада 2020 г. далучыўся да Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, стаў намеснікам яго кіраўніка.

З сакавіка 2023 г. — глава Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі