Усе дэлегат_кі

Кацярына Каланчук-Ваданосава

Тэлевядоўца, музыка, майстрыха традыцыйных і гістарычных тэкстыльных тэхнік

Нарадзілася ў 1986 годзе ў Менску. Скончыла агульнаадукацыйную гімназію і музычную школу па спецыяльнасці «фартэпіяна», затым — БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Гісторыя. Рэлігіязнаўства». Атрымала чырвоны дыплом.

Аўтарка вершаў ды песень, мультыінструменталістка, маю ўласны музычны гурт.

Выпусціла зборнік вершаў «Міфатворчасць» і два музычныя альбомы: «Mifatvorčaść» і «Стрэчанне».

Працавала навуковай супрацоўніцай Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, настаўніцай гісторыі, беларускай мовы і літаратуры ў школе, вядучай праграмы «Жывая культура» на Беларусь 3. Звольнілася з тэлебачання ў жніўні 2020 года, прымала ўдзел у забастоўцы супрацоўнікаў тэлебачання, грала дваровыя канцэрты, удзельнічала ў пратэстах.

У жніўні 2020-га г. пакінула Беларусь з-за пераследу, жыла ў Літве ды Ўкраіне. Пасля пачатку вайны пераехала ў Польшчу.

Працую аўтаркай і вядучай праграмы «ХайТак ТВ» на канале Белсат, вядучай праграмы «Трызуб і Пагоня» на канале Budzma, агучваю аўдыёкнігі для інтэрнет-бібліятэкі «Камунікат», зхяўляюся заснавальніцай ды выкладчыцай у Школе традыцыйнага строю ў Беластоку.

Займаюся рэканструкцыяй традыцыйных і гістарычных строяў і тэкстыльных тэхнік.

Маю двух дзяцей.​