Усе дэлегат_кі

Аляксандра Дойніч

Нарадзілася і наступныя 17 год жыла ў Баранавічах. Зараз скончваю бакалаўрыят па кагнітывістыцы ў найстарэйшым польскім універсітэце (Ягелонскі Універсітэт), вучуся на магістратуры па псіхалогіі. Заснавальніца моўнай школы. На працягу апошніх гадоў актыўна ўдзельнічаю ў грамадска-палітычным руху.

Я пабачыла магчымасць быць пачутай. Разам з камандай адчуваю прысутнасць надзеі на лепшую будучыню для Беларусі.

Планую прычыніцца да пошукаў той нацыянальнай ідэі, якая прывабіць сучаснага чалавека і дапаможа маладым людзям захаваць у сабе беларуса_ку. Хачу зрабіць усё магчымае для аховы правоў беларусаў не толькі ў межах краіны, але і па-за імі.