Усе дэлегат_кі

Андрэй Курэйчык

Драматург, рэжысер, блогер, навуковы супрацоўнік і лектар Йельскага унівесітэта, ЗША.

Беларускі драматург, рэжысёр, публіцыст, грамадскі дзеяч.

Як сцэнарыста і рэжысёра да 2020 года Андрэя асабліва любілі яго камедыі і напружаныя трылеры. Пасля скандальных прэзідэнцкіх выбараў ў жніўні 2020 года Андрэй набыў міжнародную вядомасць як палітычны драматург.

Вымушаны з'ехаць з краіны ў якасці сябра каардынацыйнай рады. Андрэй выкарыстаў сваю творчую энергію для стварэння дакументальнай п’есы «Абражаныя. Belarus(sia)» пра прэзідэнцкія выбары 2020 года, наступныя пратэсты і гвалтоўны разгон рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. П'еса была перакладзена на 29 моў і атрымала 200 чытанняў і пастановак па ўсім свеце. Артыкулы пра спектакль былі апублікаваны ў Plays International and Europe, Contemporary Theatre Review, Boston Globe, Dialog і Theatre Journal.

У 2020 годзе Андрэй заснаваў праваабарончы YouTube-канал «Alternative Blogovision», які за год стаў адным з лідэраў беларускага сегмента YouTube з больш чым 35 мільёнамі праглядаў.​