Аляксандр Аўтушка-Сікорскі
Нарадзiўся ў Гомелi, там жа заахвоцiўся да паху бэза пад бацькоўскiм вакном i пошукаў старога Гомеля. Магiстр палiталогii Цэнтральна-Еўрапейскага Ўнiверсiтэта; з 2011 па 2017 працаваў аналiтыкам у Беларускiм Iнстытуце Стратэгiчных Даследванняў (BISS). З 2018 года працую бiзнес-аналiтыкам у IT-кампанii i ўдзельнiчаю ў староннiх праектах сацыяльна-палiтычных даследванняў Беларусi. Чалец фракцыi "Моладзевы Наступ" Каардынацыйнай Рады. Выкарыстоўваю свайго котку ў папулярнай аналiтычнай праграме "Какосныя каментары".
Чым планую займацца на наступнай кадэнцыі
Вывучаць дыяспару, распрацоўваць i iмплементаваць праекты, накiраваныя на ўзмацненне беларускай дыяспары праз захаванне беларускай iдэнтычнасцi. Гэта асаблiва важна з улiкам таго, што ўсе больш з'ехаўшых беларусаў нараджаюць дзетак ужо не ў Беларусi.
Чаму вырашыў далучыцца да Моладзевага Наступу
Адзiны спiс з мэтай даць магчымасцi беларусам, а не "заняць месцы у Каардынацыйнай Радзе, ну а потым бачна будзе".