Заява групы па пытаннях адукацыі
Заява
Рэпрэсіі ў дачыненні студэнтаў і выкладнікаў беларускіх университов павінны быць спыненыя!
26 кастрычніка студэнты і выкладнікі беларускіх універсітэтаў далучыліся да другой хвалі агульнанацыянальнага страйку з патрабаваннямі неадкладнага спынення гвалту з боку праваахоўных органаў, вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі з паста прэзідэнта.
Каардынацыйная Рада выказвае сваю падтрымку універсітэцкай супольнасці Беларусі ў яго змаганні за грамадзянскія і палітычныя правы. Супраць мірных выступленняў беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў, якія працягваюцца з пачатку новага навучальнага года, разгорнутая беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсій і гвалту.
За два месяцы больш за 306 студэнтаў і студэнтак былі затрыманыя, 10 чалавек з’яўляюцца фігурантамі крымінальных спраў, 113 студэнтаў былі адлічаныя з ВНУ, адміністрацыямі ўніверсітэтаў рыхтуюцца новыя спісы на адлічэнне сотняў пратэстуючых студэнтаў. Не меней за 183 студэнтаў падпалі пад адміністрацыйны пераслед, незаконныя затрыманні і пакаранне ў выглядзе арыштаў і штрафы. Рэпрэсіі закранаюць і выкладнікаў, якія выказваюць падтрымку і салідарнасць са студэнтамі сваіх універсітэтаў. Больш за 20 выкладнікаў з БДУ, МДЛУ, БДУІР, БДЭЎ, БДУКМ, БДПУ, БДМУ, БДАМ, ГрДУ, ГДУ (Гомель) былі звольненыя ці змушаныя звольніцца па палітычных прычынах.
Каардынацыйная Рада патрабуе ад адміністрацый ВНУ краіны неадкладна спыніць ціск на студэнтаў і выкладчыкаў за выражэнне іх грамадзянскай пазіцыі!
Усе незаконна адлічаныя студэнты і звольненыя выкладчыкі павінны быць адноўленыя ў сваіх правах.
КР таксама звяртаецца да міжнароднай акадэмічнай супольнасці з просьбай прыкласці ўсе магчымыя высілкі для ўплыву на Міністэрства адукацыі Беларусі і адміністрацыі беларускіх універсітэтаў з патрабаваннямі спынення рэпрэсій, уключаючы магчымае прыпыненне акадэмічнага супрацоўніцтва.
Мы нагадваем Міністэрству адукацыі і адміністрацыям беларускіх ВНУ, што пры ўступе ў Балонскі працэс, Рэспубліка Беларусь добраахвотна узяла на сябе абавязкі па забеспячэнні гарантый акадэмічных правоў і воляў. Разгорнутыя рэпрэсіі супраць студэнтаў і выкладчыкаў з’яўляюцца непасрэдным парушэннем гэтых абавязкаў.
Каардынацыйная Рада гатовая падтрымаць ўсіх, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі, уключаючы пошук магчымасцяў для працягу адукацыі ў Беларусі ці за мяжой.
Мы заяўляем, што ніводны факт ціску на студэнтаў і выкладчыкаў не застанецца без увагі!