Заўтра з апошнім словам у судзе выступіць Дзмітрый Канапелька

Апублікавана:
03.06.2021, 10:00

Да прэзідэнцкіх выбараў сябра пашыранага складу КР палітзняволены Дзмітрый Канапелька быў валанцёрам штаба Віктара Бабарыкі. Яго затрымалі 11 верасня і абвінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых хваляванняў і навучанні да ўдзелу ў масавых хваляваннях. Дзмітрыю і яшчэ тром валанцёрам штаба пагражае да 5 гадоў турмы.

У якасці аднаго з прыкладаў «незаконнай дзейнасці» абвінавачанне назвала «набыццё не меней за 90 лазерных ўказак».

Суд пачаўся 13 красавіка. Ніводны з абвінавачаных не прызнаў віны. На думку боку абароны, адсутнічае склад злачынства па ўсіх паданых артыкулах абвінавачання і палітзняволеных патрэбна апраўдаць.

– З такім жа поспехам можна сказаць, што, узяўшы ў рукі аловак, чалавек збіраецца здзяйсняць масавыя хваляванні ці акт тэрарызму, – кажа адвакат Дзмітрыя.

4 чэрвеня, у 11:30 у судзе Маскоўскага раёна (пр. газеты «Праўда», 27) працягнецца суд, на якім Дзмітрыю будзе дадзенае апошняе слова.