Заўтра працягнецца суд па «Справе студэнтаў»
23 чэрвеня ў 10:30 у вялікай зале новага будынка Савецкага суда (Скарыны, 6Б) працягнецца суд над студэнтамі і моладзевымі актывістамі, у тым ліку сябром асноўнага складу КР Аланай Гебрэмарыам.
Усяго па «Справе студэнтаў» судзяць 12 чалавек: 10 студэнтаў і студэнтак, моладзевую актывістку Алану Гебрэмарыам і выкладчыцу Вольгу Філатчанкаву. Яны былі затрыманы 12 лістапада ў рамках крымінальнай справы па артыкуле пра арганізацыю ці ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак. Усе фігуранты «Справы студэнтаў» прызнаныя палітычнымі зняволенымі.
Пасяджэнне суда будзе адкрытым. Ахвотнікам прыйсці трэба мець пры сабе пашпарт і маску. Пытанні з нагоды паседжання можна задаць у чат-бот @MGLU_BOT