Заўтра пачнецца суд над палітзняволеным архітэктарам Расціславам Стэфановічам

Апублікавана:
06.06.2021, 19:00

«Ён хацеў, каб з нашымі правамі лічыліся і рабіў у гэта свой пасільны ўклад. Я ўзрадавалася, калі даведалася, што муж увайшоў у склад Каардынацыйнай рады, бо ведала, што ён хоча перамен да лепшага».

Сябра пашыранага складу КР, архітэктара і дызайнера інтэр’ераў Расціслава Стэфановіча затрымалі і збілі 29 верасня. На яго заведзеная крымінальная справа па артыкуле пра ўдзел у масавых хваляваннях у Мінску. У Расціслава двое дзяцей – 7-гадовая дачка і 5-гадовы сын.

То, што адбылося з Расціславам, шакавала яго блізкіх:

Ён не стане біць сябе ў грудзі і сваё права правіць, але пры гэтым не можа мінуць чужую бяду. Я ніяк не чакала, што невінаваты чалавек можа проста выйсці з хаты і не вярнуцца, – кажа жонка палітзняволенага.

На сёння ў Беларусі 470 палітвязняў.

Суд над Расціславам пачнецца 7 чэрвеня ў 11:00 па адрасе Сямашка, 33. Пасяджэнне адкрытае.