Заўтра, 9 чэрвеня, у 19:30 пачнецца дыскусія «Вышэйшая адукацыя і студэнты як жыццёвая сіла»
Заўтра ў судзе Кастрычніцкага раёна (Сямашка, 33) адновіцца суд па «Справе студэнтаў». Па справе праходзіць 12 чалавек, у тым ліку сябра КР Алана Гебрэмарыам. Маладым людзям пагражае да 3-х гадоў турмы. Вы можаце паўплываць на развязак.
«Сумленныя людзі» запусцілі кампанію ў падтрымку студэнтаў і выкладчыкаў, каб спыніць рэпрэсіі ў беларускіх вну і паўплываць на прысуд па «Справе студэнтаў».
Вы можаце падпісаць петыцыю з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць студэнтаў і выкладчыкаў у Беларусі. Пасля збору подпісаў петыцыю накіруюць у 496 замежных вну-партнёраў беларускіх універсітэтаў.
Што яшчэ можна зрабіць?
— Звярнуцца да дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў з просьбай падтрымаць палітзняволеных студэнтаў (шаблон – на skarga.help);
— Звярнуцца да рэктараў вну з просьбай падтрымаць палітзняволеных студэнтаў (шаблон – на skarga.help);
— Расказаць адлічаным і рэпрэсаваным студэнтам пра магчымасць працягнуць навучанне ў еўрапейскіх вну. У гэтым дапамагае Belarusian Student Support Association.