Засталося 3 дні, каб абраць сваіх кандыдатаў для сапраўднага народнага абмеркавання

Апублікавана:
10.02.2021, 19:15

Да 13-га лютага вы можаце прагаласаваць за дэлегатаў, якія ўявяць вашы інтарэсы на Сходзе. Больш за 27 000 беларусаў ужо падтрымалі сваімі галасамі аднаго з 195 кандыдатаў.

Сход – альтэрнатыва праўладнаму «народнаму» сходу, які пачнецца заўтра з удзелам людзей, якіх большасць з нас не абірала.

Сярод патэнцыйных дэлегатаў на Сход — 5 сяброў асноўнага складу Каардынацыйнай рады (АКР) і 45 прадстаўнікоў пашыранага складу.

Прадстаўнікі АКР:

  • Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі;
  • Максім Баграцоў, прадстаўнік IT-бізнесу;
  • Наталля Абрашына-Жадаева, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук;
  • Мікалай Страха, юрыст, экс-намдэкана, даследчык;
  • Віталь Рымашэўскі, сустаршыня «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі».

Відэа з усімі кандыдатамі і кандыдаткамі – па спасылцы.