За надпіс «Не забудземся, не прабачым!» і «Пагоню»

Апублікавана:
12.04.2021, 16:15

На прэзідэнцкіх выбарах сябра пашыранага складу КР Віктар Лосік быў назіральнікам на пляцоўцы ў Хацежына. Яго затрымалі 6 снежня і абвінавацілі ў тым, што ён павесіў на мосце пудзіла з фота міністра ўнутраных спраў і старшыні выбарчай камісіі Хацежынскай пляцоўкі з надпісам «Не забудземся, не прабачым!», а таксама нанёс «Пагоню» на апоры моста.

Ужо 4 месяцы палітзняволены знаходзіцца ў турме і мае зносіны з жонкай і двума сынамі (6 і 10 гадоў) праз лісты. Жонка Віктара піша яму пра дасягненні хлопчыкаў, а ў адказ атрымвае словы падтрымкі і казкі для Савелія і Цімафея. Дарэчы, Віктар піша гісторыі і для дзяцей сукамернікаў. З дазволу родных публікуем кранальныя ўрыўкі з лістоў.

Заўтра, 13 красавіка, у 10:30, адбудзецца суд над Віктарам. Прыходзьце падтрымаць!

Адрас: Суд Мінскага раёна, г. Мінск, вул. Маякоўскага, 119А, каб. 520.