Якія праекты зробяць жыццё беларусаў лепш?
Перамаглі ASVETA, РАЗМОВА і MERKAMAT – яны атрымаюць дапамогу з развіццём і інтэграцыяй прадуктаў, а таксама інфармацыйную падтрымку ад Каардынацыйнай рады, Imaguru Startup HUB і платформы Голас.
Расказваем пра праекты-пераможцаў.
РАЗМОВА – платформа для адкрытай заканатворчай дзейнасці. Кожны беларус можа ініцыяваць новыя законапраекты, змены ў дзеючае заканадаўства і супольнае абмеркаванне ідэй на платформе.
MERKAMAT – пляцоўка, дзе можна параўнаць сваю думку па розных палітычных пытаннях з пазіцыяй палітыкаў ці партый, што ўдзельнічаюць у хуткіх выбарах.
ASVETA – анлайн-урокі для школьнікаў у міні-групах. Школьнікі змогуць замацаваць веды з настаўнікамі з усёй Беларусі, а настаўнікі могуць атрымваць дадатковы ці асноўны заробак. Т.ч. праект прапануе альтэрнатыву часта дарагому рэпетытарству.
Чакаем запуск праектаў-пераможцаў!
Глядзіце ўсе 25 праектаў-фіналістаў – па спасылцы.