Як змяніліся адносіны да ролі жанчыны ў Беларусі пасля падзей 2020-га?
Падчас перадвыбарчай кампаніі і пасля прэзідэнцкіх выбараў беларускія жанчыны знаходзяцца ў цэнтры змен у краіне. Даследаванне аналітычнага цэнтра Chatham House за лістапад 2020-га года кажа, што 72% апытаных гараджанаў Беларусі гатовы галасаваць за жанчыну-прэзідэнтку. Беларусы больш ліберальныя ў гэтым пытанні, чым, прыкладам, грамадзяне Расіі ці ЗША. У ЗША 55% апытаных гатовы бачыць кабету-прэзідэнтам — гэта на 17% менш, чым у Беларусі. Паводле дадзеных даследавання расійскіх грамадзянаў, 68% апытаных не гатовы галасаваць за жанчыну-прэзідэнта.
Фемгруппа Каардынацыйнай рады напярэдадні Міжнароднага жаночага дня запускае серыю імпрэз на тэму гендарнай роўнасці і ролі жанчын у грамадзянска-палітычным жыцці краіны.
Анонс імпрэз — у канале Фемгруппы.
Заўтра эксперткі будуць казаць пра тое, як дзень раўнапраўя ператварыўся ў свята вясны і колераў. Форма на рэгістрацыю — па спасылцы.