Як працуе праект «еЗдоровье»

Апублікавана:
13.07.2021, 17:08

«Мінздароўя часта выкарыстоўвае рыторыку “мы вас звольнім, і вы больш нідзе на працу не ўладкуецеся”. Адна з місій платформы ў тым, каб урачы Беларусі бачылі, што іх талент можа аплачвацца, і яны могуць быць незалежныя ад экасістэмы Мінздароўя».

Урачы і заснавальнікі праекта «еЗдоровье» падчас стрыму КР расказалі, што матывуе урачоў працаваць у тэлемедыцыне, якія паслугі аказвае платформа «еЗдоровье» і ў чым яны бачаць развіццё праекта.

На пытанні беларусаў адказвалі ўрач-інфекцыяніст, сябра КР Мікіта Салавей, заснавальнік праекта «еЗдоровье» Павел Лібер і анестэзіёлаг-рэаніматолаг, сузаснавальнік платформы «еЗдоровье» Уладзімір Свіркоў.

Запіс даступны на YouTube-канале КР