Як абараніць дзяцей ад палітычнага ціску?

Апублікавана:
10.12.2020, 16:39

Выбары 2020 змянілі не толькі жыццё сталых беларусаў, але і многіх дзяцей. Яны чакаюць бацькоў з турмаў, слухаюць ідэалагічныя лекцыі ў школах і робяцца ахвярамі адміністрацыйных і крымінальных пераследаў. Бацькам, якія карыстаюцца сваім законным правам выказваць палітычную думку, пагражаюць пастаноўкай на ўлік і выняткам дзіцяці з сям’і.

Працоўная група КР па адукацыі разам з Беларускім Хельсінскім Камітэтам накіравалі зварот у Кіраўніцтва Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, рэгіянальныму дырэктару Аддзялення ЮНІСЭФ па краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі і дакладчыку АБСЕ па парушэннях праў чалавека.

У лісце КР і БХК заклікаюць міжнародныя арганізацыі:

– звярнуцца да цяперашніх улад Беларусі з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі і гвалт у адносінах да непаўналетніх.

– запатрабаваць выкананне Беларуссю сваіх міжнародных абавязкаў па абароне праў дзяцей.

– стварыць маніторынгавую групу па парушэннях праў непаўналетніх у Беларусі.

Каб абараніць сваіх дзяцей, бацькі звяртаюцца па дапамогу юрыстаў і яднаюцца ў апякунскія рады. Далучыцца да Бацькоўскай рады Беларусі, каб разам з іншымі бацькамі і настаўнікамі знаходзіць рашэнні для крызісных сітуацый у школе можна тут.

А калі вы сутыкнуліся з парушэннямі праў непаўналетніх, запоўніце анкету і дапамажыце сабраць дадзеныя пра парушэнні ў дачыненні непаўналетніх для будучага расследавання.