Вынікі візіту каманды КР у Брусель

Апублікавана:
19.12.2020, 10:34

Каманда Каардынацыйнай Рады падчас візіту ў Брусель з нагоды ўручэння прэміі Сахарава правяла серыю сустрэч з дэпутатамі Еўрапарламента, прадстаўнікамі Еўрапейскай службы знешняга дзеяння і Еўрапейскай камісіі.

Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі, Алесь Бяляцкі, Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў абмеркавалі на сустрэчах актуальныя пытанні па Беларусі.

  • Казалі пра падтрымку праваабарончых арганізацый, ініцыятывы па патранаце над палітзняволенымі, дапамозе СМІ і студэнтам, кампаніях салідарнасці з Беларуссю, арганізацыі слуханняў па Беларусі ў нацыянальных парламентах.
  • Заклікалі да адмовы ад супрацы і фінансавання дзейнай улады і яе праектаў.
  • Заклікалі да арганізацыі перамоўнага працэсу па выйсцю з крызісу ў рамках АБСЕ з абавязковым уцягненнем усіх бакоў, уключаючы ЕС і Расію, выпрацаванню парадку і працэдуры дыялогу.
  • Правялі сустрэчы з сябрамі Місіі па ўстанаўленню фактаў, абмеркавалі дзейнасць місіі і магчымыя шляхі ціску, а таксама фарматы рэгістрацыі фактаў гвалту і ціску з боку ўлад.