Вольга Кавалькова пра новыя законы
«Краіне з такімі законамі няма магчымасці для абароны правоў і рэалізацыі свайго патэнцыялу ўсім грамадзянам, незалежна ад іх палітычных перакананняў».
Сябра Каардынацыйнай рады, юрыстка Вольга Кавалькова пракаментавала навіны ў заканадаўства, якія ўхваліў Савет Рэспублікі. Змены дакранаюцца працы СМІ, масавых мерапрыемстваў, супрацьдзеянню экстрэмізму, дзяржабароны суддзяў і службовых асоб.
– Гэтыя законы ўзмацняюць жорсткасць рэпрэсіі ў дачыненні грамадзянаў, а краіну пазбаўляюць перспектывы развіцця і робяць неканкурэнтаздольнай, – перакананая Вольга Кавалькова. – Яны пагаршаюць палітычны крызіс і ўзмацняюць раскол грамадства.
На думку Вольгі Кавальковай, службоўцы павінны ўсвядоміць адказнасць за наступствы такіх развязкаў:
– У наш час патрэбна вярнуць краіну да нармальнага жыцця: аднавіць законнасць і вярнуць давер да прававой сістэмы. Гэтага можна дасягнуць шляхам дыялогу з грамадствам, – рэзюмавала сябра КР.