Вэбінар Міжнароднага камітэта па Беларусі (BIC)
22 кастрычніка прадстаўнікі КР узялі ўдзел у вэбінары адвакацкай кампаніі Doughty Street Chambers. Удзельнікі абмеркавалі ролю КР, канстытуцыйную рэформу ў Беларусі, план дзеянняў пасля 25 кастрычніка і эканамічнае антыкрызіснае развіццё.
Семінар мадэравала баранэса Хелена Кенэдзі, адвакат і сябра Палаты лордаў ад лейбарыстаў. З беларускага боку ў вэбінары ўзялі ўдзел прадстаўнікі КР – Вольга Кавалькова, Павел Латушка, Алесь Аляхновіч, а таксама дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, грамадскія дзеячы Мікалай Халезін, Наталля Каляда, Анатоль Котаў, Аляксей Ерахавец.
Дэпутаты Брытанскага і Еўрапейскага парламентаў, дыпламаты, прадстаўнікі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Міжнароднага валютнага фонду абмяняліся меркаваннямі з беларускімі спікерамі.