Ваш бізнес ЗАЧАПІЛА?
Стартуе новы праект Каардынацыйнай рады. За Справу! – гэта база дадзеных доказаў ціску на бізнес па палітычных матывах.
Для каго гэты праект?
Для ўсіх уласнікаў, заснавальнікаў, топ-менеджараў і супрацоўнікаў кампаній прыватнага бізнесу, чыя справа пацярпела з-за вашых палітычных паглядаў.
«Кожны мае права на абарону, ў тым ліку і бізнес. За справу – гэта прылада дапамогі бізнесу, праз якую кожная кампанія можа заявіць пра рэпрэсіі і разлічваць на кампенсацыю ў будучыні», – скаментавала Таццяна Марыніч, сябра Асноўнага складу КР.
Што рабіць? Падзяліцеся сваёй гісторыяй.
На сайце zadelo.co вы можаце падзяліцца гісторыяй ціску на вашу справу ананімна. Мы не апублікуем асабістых звестак без вашай згоды. Для аналітыкі будзем скарыстоўваць зборныя дадзеныя, без інфармацыі пра асобныя кампаніі.
За Справу!