Урач Аляксандр Байчук: «Мяне звольнілі з-за таго, што я быў ў пашыраным складзе КР»
Затрыманні мінімум 30 медыкаў, якія зноў выйшлі на вуліцы выказаць сваю пазіцыю, абуральна. Падчас узросту ліку захварэўшых на covid-19, які ўжо дасягнуў амаль тысячы ў суткі, звальненне па палітычных прычынах ці затрыманне медыкаў недапушчальна.
Аляксандр Байчук працаваў урачом з 1999 года, але 3 лістапада яго звольнілі з-за таго, што ён не хаваў сваіх палітычных паглядаў. Аляксандр уступіў у пашыраны склад КР у кастрычніку 2020. Хіба Беларусі не патрэбныя дасведчаныя лекары? Складаецца ўражанне, што не, таму што калі кіраўнік арганізацыі падпісваў заяву Аляксандра прагучала фраза: «З вашай палітычнай пазіцыяй вам будзе складана знайсці якую-небудзь працу ў дзяржаўнай установе».
З якой пары кампетэнцыя ўрача злучаецца з палітычнай пазіцыяй? Чаму зноў забыліся пра чацвёрты артыкул Канстытуцыі?
«Дачыненне да КР і сітуацыі не змянілася ніяк. Я адданы сваім паглядам. А ўладам я параіў бы ўступіць у Каардынацыйную Раду, прыняць рэзалюцыю і дзейнічаць на волю народа», – кажа Александо Байчук.