Уладзімір Дунаеў пра рашэнне Генпракуратуры ў дачыненні студэнтаў

Апублікавана:
11.01.2021, 19:59

10 гадзін прагулаў у месяц. «Падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання няма, бо міністэрствы «унеслі паказаныя змены ў межах пададзеных ім паўнамоцтваў».

Эксперт Грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў не здзіўлены такому адказу:

Цяжка было чакаць іншага адказу ад пракуратуры, – кажа прафесар.

Беларускае адукацыйнае заканадаўства развіваецца ў бок усё большага ўзмацнення жорсткасці формаў кантролю. На якасць адукацыи гэтыя меры пазітыўнага ўплыву зрабіць не могуць, бо сучасныя прылады кіравання якасцю з такімі крокамі не маюць нічога агульнага. Дзякуючы такому ўзмацненню жорсткасці дысцыплінарных мер, узмацняюцца абмежаванні акадэмічнай волі і адміністрацыйны ціск на студэнтаў.

Эксперт лічыць, што норма пра пазбаўленне студэнтаў стыпендыі за 10 гадзін пропускаў у месяц была адказам на студэнцкія пратэсты. Больш за тое, паводле слоў Уладзіміра Дунаева, у праекце Кодэкса пра адукацыю, які цяпер знаходзіцца на разглядзе ў Нацыянальным сходзе, ёсць прапанова пра адлічэнне студэнтаў за больш чым 36 гадзін пропускаў.

Такая прапанова, як і кожнае ўзмацненне адміністрацыйных санкцый, не адпавядае абавязанням, якія павінна выконваць Беларусь як пакуль яшчэ ўдзельніца Балонскага працэсу, – рэзюмаваў прафесар Дунаеў.

Крыніца фота: Радыё Свабода