Трэці Пакет санкцый ЕС

Апублікавана:
17.12.2020, 19:40

16-га снежня Савет Еўропы абвясціў пра трэці пакет санкцый за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Гэтым разам у санкцыйным спісе апынуліся яшчэ 7 кампаній і 29 чалавек.

Міжнародная салідарнасць вельмі важная для беларусаў. У той жа час мы працягваем настойваць на адкрытым дыялогу з удзелам усіх бакоў, уключаючы ЕС і Расію. Умовай дыялогу павінна стаць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных.

Утрыманне ўлады на шкоду ўласнаму народу і партнёрскім адносінам, як з ЕС, гэтак і з Расіяй, недапушчальна.

«Такі сусед стварае праблемы не толькі для Захаду. Ён стане таксічным і для Расеі, чые банкі і прадпрыемствы могуць пацярпець ад супрацы з беларускімі прадпрыемствамі, а расейскі бюджэт будзе вымушаны рэфінансаваць даўгі Беларусіі», – раней скаментаваў Алесь Аляхновіч, сябра Эканамічнай групы КР і дарадца Святланы Ціханоўскай.