Сёння ў Мінску абмяркоўвалі правядзенне ці скасаванне Чэмпіянату свету па хакеі 2021
Цёплыя вітанні кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля з Аляксандрам Лукашэнкам выклікалі непаразуменне і расчараванне ў пазіцыі часткі федэрацыі як у беларусаў, гэтак і ў міжнароднай грамадскасці.
Візіт Рэнэ Фазеля і абмеркаванне чэмпіянату пракаментавала чэмпіёнка свету і Еўропы, а таксама сябра КР Надзея Астапчук.
«Прыезд спадара Фазеля выклікаў шмат пытанняў. Незразумела, у чым яму трэба было пераканацца, каб асабіста прыязджаць у Беларусі. Усяму свету вядома, што ў Беларусі на дадзены момант больш 30 тысяч затрыманых за мірны выраз сваёй думкі і 178 прызнаныя палітзняволенымі. Цікава, што не спыніў спадара Фазеля ад цёплых абдымкаў з Лукашэнкам і той факт, што грамадзянка Швейцарыі, Наталля Хершу, суайчынніца Фазеля, была прысуджана да 2.5 гадоў пазбаўлення свабоды за сарваную балаклаву і цяпер адбывае пакаранне ў турме ў Беларусі.
Дзівіць, што старшыня Міжнароднай федэрацыі хакея не хоча бачыць і чуць беларусаў і сусветную супольнасць, якія кожны дзень кажуць пра беззаконне, якое адбываецца ў Беларусі. Такім чынам, узнікаюць пытанні да самага спадара Фазеля. Што за рычагі ціску ёсць у рэжыму, што ні рэакцыя сусветнай супольнасці, ні патрабаванні шмат якіх камандаў удзельніц патэнцыйнай першасці перанесці ЧС з Мінска не бянтэжаць старшыню хакейнай федэрацыі і ён працягвае цёплае камунікаванне з цяперашняй уладай у Беларусі?»
Крыніца фота: sportarena.by