Сядзяць за праўду. Заўтра суд над журналісткамі «рэпартажу Перамен»
– Па іх задуме, зняволенне павінна было зламаць мяне. Гэтага не адбылося. Час у СІЗА толькі загартаваў мой характар. Падтрымка з волі напаўняе радасцю кожны дзень, – перадала Кацярына Андрэева.
9 лютага ў 10:00 у судзе Фрунзэнскага раёна пройдзе суд па справе Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовой. Журналістак «Белсата» затрымалі 15-га лістапада пасля эфіру з акцыі на «Плошчы Перамен».
Цяпер у зняволенні знаходзяцца 9 прадстаўнікоў і прадстаўніц СМІ. Сярод іх сябра асноўнага складу КР – Ксенія Луцкіна. Ксенія звольнілася з БТ і хацела стварыць канал аб’ектыўных навін. Цяпер Ксенія сядзіць у СІЗА і абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у рамках «справы «Прэс-клуба».
Кіраўнікі незалежных СМІ і ветэраны журналістыкі падпісалі адкрыты ліст з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі над журналістамі.
Прыходзьце заўтра ў суд Фрунзэнскага раёна і падтрымайце сумленную журналістыку!