Сябры КР узялі ўдзел у палітычнай асамблеі Еўрапейскай народнай партыі
У ЕНП найвялікшы ўплыў у Еўрапарламенце. Мерапрыемства прайшло 28-30 чэрвеня. Вольга Кавалькова зрабіла даклад па сітуацыі ў Беларусі. Супольна з politzek.me на асамблеі прайшла акцыя ў падтрымку палітвязняў.
Па выніках асамблеі была прынятая рэзалюцыя «Свабода Беларусі». Галоўныя патрабаванни рэзалюцыі: вызваліць палітзняволеных і спыніць катаванні, пачаць дыялог, спыніць ціск на грамадзянскую супольнасць.
Вольга і Таццяна правялі шэраг дыпламатычных сустрэч
– З прэзідэнтам ЕНП Дональдам Тускам і генсакам партыі Антоніа Лопезам.
– З прадстаўнікамі Генеральнага кіраўніцтва па перамовах аб суседстве і пашырэнні супрацоўніцтва – часткі Еўракамісіі, якая займаецца распрацоўкамі праграм дапамогі для ўдзельнікаў ЕС і суседзяў.
– З прадстаўніком МЗСа Бельгіі.
– З шэрагам еўрадэпутатаў.
На сустрэчах прадстаўніцы КР абмяркоўвалі падтрымку дэмакратычных сіл, запуск адукацыйных праграм для студэнтаў і спецыялістаў, падтрымку царквы «Новае Жыццё», падтрымку Беларусі ў еўрапейскіх медыя і дапамогу палітзняволеным.