Сябру асноўнага складу КР Ксеніі Луцкіной прад’явілі абвінавачванне
Затрыманай 22 снежня Ксеніі Луцкіной сёння ў СІЗА-1 прад’яўлена абвінавачванне па ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 243 КК Рэспублікі Беларусь (саўдзельніцтва ва ўхіленні ад выплаты падаткаў). Яна з’яўляецца фігуранткай так званай «Справы Прэс-клуба».
Ксенія віны не прызнае, лічыць свой крымінальны пераслед палітычна матываваным, злучаным са сваёй журналісцкай дзейнасцю.
«Пэўна, Беларусі бракавала такога палітычнага складніка, як я — былой супрацоўніцы Белтэлерадыёкампаніі, якая выйшла з сістэмы».
Нягледзячы на складанасці знаходжання ў СІЗА-1, Ксенія не губляе бадзёрасці духу і віншуе ўсіх з надыходзячым Новым годам.
Падтрымаць Ксенію можна, напісаўшы ёй некалькі словаў па адрасе:
СІЗА-1, вул. Валадарскага, д. 2,
220030, г. Мінск.