Святлана Алексіевіч атрымала адну з найвышэйшых узнагарод Германіі
Ордэн «За заслугі перад Федэрацыйнай Рэспублікай Германія» сябру прэзідыума КР, нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч уручыў прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Урачыстая цырымонія прайшла сёння ў Берліне ў афіцыйнай рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы – палацы Бельвю.
У сваёй віншавальнай прамове Штайнмаер закрануў тэму мірных пратэстаў у Беларусі:
– У гэтага мірнага, адважнага імкнення да будучыні, якое дасюль жорстка прыгнятаецца, жаночы твар, – сказаў кіраўнік дзяржавы.
У зваротнай прамове Святлана Алексіевіч сказала, што сёння патрэбна працаваць з тымі беларусамі, хто ўсё яшчэ падтрымлівае цяперашнюю ўладу:
– Трэба тлумачыць сваю гісторыю. Трэба тлумачыць, што мы сталі нацыяй, – адзначыла пісьменніца.
Ордэн «За заслугі перад Федэрацыйнай Рэспублікай Германія» быў заснаваны ў ФРГ у 1951 годзе. Узнагароду ўручае кіраўнік дзяржавы.