Створана Канцэпцыя нацыянальнага замірэння

Апублікавана:
26.11.2020, 14:16

На працягу некалькіх месяцаў многiя дзяржслужбоўцы Беларусі здзяйсняюць дзясяткі, а часам і сотні злачынстваў, справакаваных спробай Аляксандра Лукашэнкі незаконна, гвалтоўным шляхам утрымаць уладу пасля паражэння на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Сярод гэтых злачынстваў – фізічны гвалт, абмежаванне волі грамадзянаў, дэзынфармацыя ў дзяржаўных СМІ, сапсаванне маёмасці, выняцце грашовых сродкаў і іншыя рэпрэсіі.

Аднак не ўсе дзяржаўныя службоўцы здзяйснялі злачынныя дзеянні. Каб пераадолець палітычны крызіс і ўнікнуць расколу паміж грамадствам і службоўцамі, Каардынацыйная Ррада распрацавала праект Канцэпцыі аднаўлення законнасці і нацыянальнага замірэння. Гэта Канцэпцыя выявіць, хто са службоўцаў здзяйсняў злачынныя дзеянні і павінен панесці кару, а хто можа працягнуць працу і будзе спрыяць пабудове новай вольнай Беларусі.

Канцэпцыя аднаўлення законнасці і нацыянальнага прымірэння

Для гэтага будзе створаны спецыяльны орган, які будзе адказваць за аднаўленне законнасці і нацыянальнае прымірэнне.

Орган будзе разглядаць выпадкі ўжывання фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў і тэхнікі, зброі ў дачыненні грамадзянаў у сувязи з палітычнай пазіцыяй, парушэння правоў грамадзянаў на мірныя сходы, выраз думкі, волю перасоўвання, прыцягнення да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці за выяўленую палітычную пазіцыю і іншыя выпадкі палітычных пераследаў.

Тыя дзяржслужбоўцы, чые дзеянні не пацягнулі за сабой шкоды жыццю ці здароўю, будуць вызвалены ад крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці. Замест гэтага яны могуць абкладацца штрафамі ці падпадаць абмежаванням у сваёй працы пры ўмове раскаяння і самаахвотнага і актыўнага спрыяння.

Тыя дзяржслужбоўцы, якія не мелі стасункі да злачынных дзеянняў, працягнуць сваю працу без любых спагнанняў і абмежаванняў.

Па спасылцы вы можаце азнаёміцца з дэталёвым праектам Канцэпцыі. Мы разумеем, што дадзены дакумент важны для будучыні краіны і таму хочам пачуць думку кожнага беларуса. Высылайце свае каментары і прапановы да 26 снежня на адрас peace@rada.vision.