Стварэнне незалежных царкоўных супольнасцяў. Як трансфармуюцца рэлігійныя структуры?
Спробы «закруціць гайкі» сярод супрацоўнікаў рэлігійных структур і святароў, на думку Наталлі Васілевіч, прадстаўніцы групы «Хрысціянскае бачанне», прыводзяць да зваротнага выніку. Актыўныя царкоўныя прафесіяналы, выгнаныя за сваю пазіцыю з пасад усярэдзіне царкоўнай структуры, фармуюць сваю незалежную царкоўную супольнасць.
– На хвалі агульнага абуджэння беларускага грамадства, праваслаўныя хрысціяне будуюць нефармальныя сеткі камунікавання і ўзаемадзеяння. Прасторай можа стаць чат аднакурснікаў багаслоўскіх навучальных устаноў, чат святароў, праваслаўны хор. Нефармальная камунікацыя фарміруе крытычныя адносіны да іерархіі і стымулюе стварэнне незалежнай царкоўнай супольнасці, — расказвае пра актывізм вернікаў Наталля Васілевіч.
– Такая супольнасць валодае высокім патэнцыялам, кампетэнцыямі і матывацыяй, каб унесці ўнёсак у пасоўванне дэмакратыі і прававой дзяржавы.
Працоўная група КР «Хрысціянскае бачанне» аналізуе працэсы ў рэлігійных супольнасцях Беларусі і і вядзе маніторынг рэпрэсій, звязаных з рэлігіяй.
Маніторынг уключае выпадкі пераследу са жніўня святароў і вядомых публічных хрысціянскіх дзеячаў. Глядзець маніторынг па спасылцы.
Сачыць за навінамі ў рэлігійным свеце можна ў Telegram-канале супольнасці.