Старт праз тыдзень! Прыём заяў на хакатон Belarus Digital Vision
5-12 лютага пройдзе хакатон для распрацоўнікаў лічбавых рашэнняў для Новай Беларусі. Калі ў вас ёсць ідэі, якія тэхналогіі ў сферы медыцыны, адукацыі, лічбавай дзяржавы, лічбавага галасавання ці іншай галіны будуць запатрабаваныя — стварайце сваю каманду ці прапануйце экспертызу іншым удзельнікам.
Ментары хакатону — сябры КР і прадстаўнікі арганізатараў хакатону, Imaguru, Голас і Belarus Digital Future: Таццяна Марыніч, Вольга Кавалькова, Максім Баграцоў, Алекс Шкор, Павел Лібер, Наста Хамянкова і Яўген Малькевіч.
Пераможцы атрымаюць падтрымку экспертаў з акселерацыяй ідэй і камандаў, а таксама магчымасць інтэграцыі з іншымі лічбавымі прадуктамі і дапамогу ў прыцягненні фінансавання.
Рэгістрацыя і інфармацыя пра хакатон Belarus Digital Future — па спасылцы.