Што будзе рабіць Прадстаўнік КР па культуры ў найбліжэйшыя 6 месяцаў?
Каардынацыйная рада ўвяла пазіцыю Прадстаўнікоў па 8 ключавых кірунках. Для кожнага кірунку эксперты падрыхтавалі план дзейнасці на паўгода. Рэжысёр і сцэнарыст, Прадстаўнік КР па культуры Андрэй Курэйчык расказаў пра 6 ключавых кірункаў дзейнасці:
- Падтрымка ў міжнароднай прасторы праектаў па захаванню працы ліквідаваных беларускіх культурных арганізацый і аб’яднанняў;
- Вылучэнне беларускіх дзеячаў мастацтва і культуры на міжнародныя прэміі і прызы;
- Кампанія салідарнасці з беларускімі дзеячамі культуры;
- Удзел у якасці прадстаўніка КР у канферэнцыях, прысвечаных культуры і мастацтву;
- Прасоўванне вобразаў рэпрэсаваных сяброў КР у мастацтве: п’есах, фільмах, літаратуры і малярстве;
- Распрацоўка рэформ і праграм дапамогі беларускай культуры.