СХОД – пляцоўка для сапраўднага народнага сходу

Апублікавана:
06.01.2021, 16:54

Беларусы ўжо давялі, што могуць яднацца для дасягнення агульнай мэты. Надышоў час рухацца далей!

Беларускія IT-спецыялісты запусцілі незалежную платформу для правядзення Ўсебеларуского народнага сходу (УНС), якое пройдзе пад канец лютага. Стваральнікі «Сходу» прапануюць механізм з празрыстым працэсам вылучэння і выбару дэлегатаў, якія разам абмяркуюць актуальныя для Беларусі пытанні і выпрацуюць рашэнні.

Замест імітацыі народнага сходу, «Сход» прапануе кожнаму беларусу вылучыць сваю кандыдатуру на адной з 328-мі пляцовак у Беларусі, быць абраным і прадстаўляць інтарэсы грамадства.

Па якім прынцыпе высоўваюцца дэлегаты на ВНС, якія пытанні будуць абмяркоўвацца за зачыненымі дзвярамі — гэту інфармацыю ад беларусаў хаваюць улады, якія правядуць сваё УНС 11-12 лютага.

Праект «СХОД» абапіраецца на заканадаўства пра мясцовыя сходы і працуе па прынцыпах празрыстага і адкрытага фарміравання народнага прадстаўніцтва.

Стваральнікі платформы запрашаюць да ўдзелу прадстаўнікоў усіх палітычных сіл Беларусі.

Усе сесіі «Сходу» пройдуць анлайн і будуць транслявацца ў простым эфіры.