Самакіраванне можа пачацца са свята ў сваім двары
Расказваем пра КОТГСы, якія ствараліся яшчэ тады, калі гэтага слова ніхто не ведаў, колькі іх ужо ў Беларусі і як да іх можна далучыцца.
Супольнасць неабыякавых суседзяў у сталічным мікрараёне Брылевічы паўстала яшчэ ў 2017-м годзе. Тады слова «КОТГС» мала хто ўжываў. Некалькі актывістаў вырашылі, што «няма сэнсу ў пошуку месца, дзе вам будзе добра, а ёсць сэнс навучыцца ствараць гэта добра». Яшчэ да афіцыйнай рэгістрацыі органа самакіравання актыўныя жыхары Брылевічаў стварылі дзіцяча-бацькоўскі клуб «Брылікі», потым сталі арганізоўваць святы ў сваім раёне.
У нейкі момант актывісты зразумелі, што рабіць нешта ў горадзе найлепей у партнёрстве з мясцовымі ўладамі, а для гэтага патрэбна прылада ўзаемадзеяння. Цяпер дзякуючы актывістам КОТГСа ў Брылевічах усталяваныя вулічныя трэнажоры, упарадкоўваюцца дзіцячыя пляцоўкі, праходзяць майстар-класы, канцэрты, конкурсы. Але самае галоўнае, што мясцовыя жыхары самастойна вызначаюць тут свае патрэбы і шукаюць магчымасці, як іх задаволіць.
– Цяпер у нас шмат практычнага досведу і ёсць свае прапановы па патрэбных зменам у заканадаўстве, каб самакіраванне было больш эфектыўным, – расказвае адна з удзельніц КОТГСа ў Брылевічах.
Хочаце каб і ў вашых пад’ездах, дварах і раёнах было прыгожае, утульна, бяспечна і было чым заняцца? Тады нырайце ў другую хвалю кампаніі па стварэнні народнага самакіравання.
Стварэнне Калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (КОТГСаў) прадугледжана законам ва ўсіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках краіны. Ніякіх указак зверху: КОТГСы фармуюцца выключна самімі грамадзянамі.
Навошта патрэбныя КОТГСы?
- Каб бараніць народную творчасць у сваіх дварах.
- Каб арганізоўваць тыя імпрэзы, якія сапраўды цікавыя і важныя людзям.
- Каб ствараць народныя дружыны аховы правапарадку.
- Каб рабіць яшчэ шмат чаго важнага.
На першым этапе кампаніі па фармаванні КОТГСаў, якую запусцілі Каардынацыйная Рада і партнёры, людзі стваралі лакальныя ініцыятыўныя групы, удакладнялі межы тэрыторый, на якіх могуць фармавацца КОТГСы, збіралі інфармацыю пра ўжо створаныя ўладамі КОТГСы і іх сябрах.
З пачатку кампаніі мы атрымалі больш за 200 заяў на пачатак фармавання КОТГСаў. КОТГСы ўжо ствараюцца ўва ўсіх буйных гарадах краіны: Гродне, Магілёве, Віцебску, Баранавічах, Мазыры, Пінску, Маладзечна і шмат якіх іншых. У той жа час, парадку 80% кампаній па стварэнні КОТГСаў вядзецца ў сталіцы.
Цяпер мы рыхтуемся да пасяджэнняў ініцыятыўных груп для пераабрання ўпаўнаважаных, за якіх у наступным будуць збірацца подпісу для іх абрання ў кіраўніцтва КОТГСаў.
Стварайце КОТГСы і самі абірайце сваю ўладу, якая будзе дзенічаць у інтарэсах людзей.
Усе інструкцыі і падтрымку па фарміраванні КОТГСаў вы знойдзеце на сайце kotos.org.