Самаарганізацыя і дваровая актыўнасць набірае ўзрост

Апублікавана:
11.11.2020, 14:39

Фенаменальная дваровая актыўнасць і самаарганізацыя, якія мы назіраем у апошнія месяцы, пачынае атрымліваць структурнае афармленне. 10 лістапада ў Мінску прайшла сустрэча ў рамках ініцыятывы КОТГСы (калегіяльны орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання), на якую былі запрошаныя прадстаўнікі мясцовых гарадскіх ініцыятыў. У сустрэчы ўзяло ўдзел больш за 70 чалавек, былі прадстаўнікі ўсіх раёнаў Мінска.

Сабраўшыхся віталі сябра Асноўнага складу КР Віталь Рымашэўскі і дэпутат Мінскай гарадской рады Вольга Цесакова. На сустрэчы абмяркоўваліся юрыдычныя асаблівасці стварэння КОТГСаў, а таксама пададзена агульнае бачанне развіцця ініцыятыў. Агаворвалася, чым могуць займацца КОТГСы, якія ў іх есці паўнамоцтвы, былі прыведзеныя прыклады паспяховай дзейнасці ініцыятыў.

“Уся тая дваравая актыўнасць, якая сёння адбываецца, можа стаць легальнай. Таму што і арганізацыя мерапрыемстваў, і роспіс муралаў, і нават стварэнне дружын па ахове правапарадку, а таксама дапамога сацыяльна-абяздоленым слаям у гэтым мікрараёне – гэта ўсё ў паўнамоцтвах КОТГСаў”, кажа сябра Асноўнага складу КР Віталь Рымашэўскі.

Ад прысутных было шмат практычных пытанняў, звязаных з кампаніяй, якая праходзіць апошні месяц. Пытанні датычыліся як з прававых асаблівасцяў развіцця ініцыятывы, гэтак і палітычных: удзельнікі адзначалі, што ўлады адмаўляюцца ісці на супрацу, ігнаруюць мясцовыя актыўнасці, нахабна парушаюць закон аж да таго, што адмаўляюцца падаваць дадзеныя пра колькасць людзей, якія жывуць на тэрыторыі пэўнага КОТГСа. Юрысты кампаніі далі разгорнутыя адказы на пытанні, і запланавалі далейшыя дзеянні ў рамках дадзенай ініцыятывы.

Было агучана, што з ініцыятывамі, якім патрабуецца дадатковая дапамога, будуць праведзеныя асобныя кансультацыі, на якіх будзе распрацаваны дэталёвы план дзеянняў па развіцці ініцыятывы, падтрымцы мясцовых лідараў. Сустрэчы пройдуць у найбліжэйшы месяц.

Прадстаўнікі КОТГСов на сустрэчы маглі пазнаёміцца з аднадумцамі з іншых раёнаў, было карысна ўбачыць, наколькі масава дадзеная ініцыятыва развіваецца ў сталіцы. На дадзены момант створана больш 250 ініцыятыў, якія задэкларавалі пачатак кампаніі па перавыбранні кіраўніцтва мясцовых КОТГСов. 80 адсоткаў ініцыятыўных груп створана ў Мінску, але таксама ёсць ініцыятывы ўва ўсіх абласных гарадах Беларусі, у шматлікіх раённых гарадах і нават у сельскай мясцовасці. Цяпер актыўна вядзецца праца па распрацоўцы адукацыйных праграм, семінараў, відэалекцый для таго, каб максімальна спрасціць працу новых ініцыятыў, якія плануюць пачаць развівацца ў рамках дадзенай кампаніі.

Далучайцеся да КОТГСаў!

Сайт: kotos.org
Тэлефон: +375 29 840 73 21
Тэлеграм-канал: @rksby2020
Тэлеграм-бот: @KotosBot
Email: rada@kotos.org