Рэпрэсаваныя медыкі будуць кансультаваць пацыентаў анлайн
З дапамогай сэрвісу «еЗдоровье» людзі атрымліваюць магчымасць аддаленых кансультацый прафесіяналаў. Пры жаданні можна зрабіць ахвяраванне і дапамагчы ўрачам Беларусі, пацярпелым ад палітычных рэпрэсій. Праект створаны камандамі платформы «Голас» і Фонду медыцынскай салідарнасці.
Цяпер можна атрымаць кансультацыю тэрапеўта, педыятра, гастраэнтэролага, афтальмолага, гінеколага, псіхіятра, псіхолага, анестэзіёлага, алерголага, эндакрынолага, траўматолага-артапеда, педыятра-кардыёлага. Кожны спецыяліст мае медыцынскія дыпломы і іншыя пацвярджальныя дакументы.
Інфармацыя пра пацыентаў зашыфраваная і надзейна абароненая. Зрабіць фінансавую дапамогу лекарам можна і без анлайн-кансультацыі.
З-за палітычнай сітуацыі больш за 5000 медпрацаўнікоў звольненыя са жніўня 2020 года. Правядзенне анлайн-кансультацый дазволіць прафесіяналам несці карысць людзям і атрымліваць ад іх дапамогу.
Запісацца на кансультацыю можна на платформе okdoc.me.