Прэмія імя Марціна Лютара «Бясстрашнае слова»
Цырымонія ўручэння прайшла 20 ліпеня ў нямецкім горадзе Вормс. Узнагароду прынялі сястра сябра прэзідыума КР Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч і Вераніка Цапкала.
У заяве аргкамітэта гаворыцца, што Святлана, Марыя і Вераніка «выступалі за мірную рэвалюцыю, новыя выбары і дэмакратычную будучыню сваёй краіны, рызыкуючы пры гэтым падпасці пераследу, пазбаўленню волі, катаванням і дэпартацыіі».
У віншавальнай гаворцы Норберт Ламмерт, экс-старшыня германскага Бундэстага, назваў трох жанчын «адважнымі і натхняльнымі».
Міністр федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц Ганне Шпігель падчас цырымоніі заклікала пашырыць праграму дапамогі беларусам, пацярпелым ад рэпрэсій.
Прэмія «Бясстрашнае слова» уручаецца раз у два гады людзям, якія выяўляюць грамадзянскую мужнасць, словам і справай стаюць на абарону грамадствы. Узнагарода заснавана саюзам 16 гарадоў, у якіх жыў і працаваў Марцін Лютар.