Праз 10 дзён Дзень народзінаў Марыі Калеснікавай

Апублікавана:
14.04.2021, 12:00

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава ў зняволенні ўжо больш за 7 месяцаў. 24 красавіка ў Марыі Дзень народзінаў. Давайце ўжо цяпер пачнём слаць ёй лісты з віншаваннямі. А каб гэтыя лісты пэўна дайшлі да адрасаткі (рана ці позна), фатаграфуйце іх і выкладвайце ў сацыяльныя сеткі з хэштэгам #ямымарияколесникова. Так мы аб’яднаем наша віншаванне і зробім яго больш заўважным.

Нават калі вашы лісты не дойдуць цяпер, яны стануць падтрымкай для родных і блізкіх Марыі, а таксама для ўсіх беларусаў, якія чакаюць найхутчэйшага выйсця з турмаў усіх палітзняволеных.

«Беларусы — вы неверагодныя!» – гэтая фраза, якой нас натхняла Маша летам 2020-га, дагэтуль надае нам сіл. А яшчэ Марыя не перастае заклікаць «Дзяўбці! Дзяўбці! Дзяўбці!» Давайце разам раздзяўбём турэмныя сцены ў Дзень народзінаў нашай неверагодна адважнай Машы.

Адрас: СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030, Калеснікава Марыя Аляксандраўна.