Прайдзіце апытанне ад платформы «Голас» і выберыце, якія спосабы пратэсту падыходзяць вам
Каманда платформы «Голас» прапануе прайсці апытанне, на падставе якога беларусы змогуць атрымліваць персаналізаваныя заданні для мірнага выражэння нязгоды.
Што патрэбна рабіць?
- Вы праходзіце апытанне, дзе абіраеце прымальныя для вас спосабы мірнага пратэсту.
- На падставе вашых адказаў далей вам прапануюць прыдатныя варыянты для абароны сваіх правоў.
– Гэта дапаможа размеркаваць сілы і арганізавана скіраваць іх па болевых кропках улады, – мяркуюць аўтары праекта.
Заданні будзе распрацоўваць каманда «Голасу» разам з іншымі дэмакратычнымі ініцыятывамі.
Гэта бяспечна. Пры галасаванні ў сістэме захоўваецца толькі ўнікальны ананімны ідэнтыфікатар, а не тэлефонны нумар.
Каб прайсці апытанне, перайдзіце па спасылцы і адпраўце каманду /анкета.