Праграма слуханняў па пытанні палітычных зняволеных (2-3 снежня 2023, Варшава)

Апублікавана:
29.11.2023, 16:49

Першы дзень, 2 снежня

13:00-13:15 — Уступнае слова. Вызваленне палітычных зняволеных: рамкі і задачы палітычных і грамадскіх суб’ектаў.

Слова ад Андрэя Ягорава (спікер КР), Алены Жываглод (віцэ-спікерка КР).

13:15-17:30 — Аналіз сітуацыі: пазначаныя пазіцыі і падыходы.

13:15-13:25 Даклад Таццяны Хоміч з тэзісамі і пазіцыямі па вызваленні палітычных зняволеных, вынікі папярэдніх дыскусій.

13:25-15:40Палітычныя стратэгіі дэмакратычных сілаў па вызваленні палітычных зняволеных. Прапановы і сцэнары.

Санкцыйны і інфармацыйны ціск: Павел Латушка (НАУ) / Валер Кавалеўскі (анлайн) (АПК) / Юры Рававы (Рабочы Рух) / Франак Вячорка (ОСЦ).

Стратэгія перамоваў: суб’екты, павестка і тактыка вызвалення. Святлана Мацкевіч (Аб’яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў) / Іван Краўцоў (штаб Віктара Бабарыкi).

Іншыя сцэнары: Павел Усаў (Вольная Беларусь), Дзмітрый Шчыгельскі (ПКК)

Грамадска-палітычнае аб’яднанне «Нацыянальна-дэмакратычная платформа»

Лябедзька Анатоль (Цэнтр «Еўрапейскі Дыялог»)

Пытанні і ўдакладненне пазыцый ад сябраў КР

Мадэрацыя: Андрэй Ягораў

15:40-16:00 — Перапынак

16:00-16:40 Экспертныя заключэнні ад Паўла Мацукевіча (ЦНІ), Розы Турарбекавай (анлайн), Паўла Слюнькiна.

Пытанні  і абмеркаванне ад дэлегатаў КР, АПК і ОСЦ, іншых удзельнікаў.

Мадэрацыя: Антон Раднянкоў

16:40-18:40 — Гуманітарны трэк: чаканне ці праактыўнасць. Як бачыцца вызваленне для сваякоў і былых палітвязняў.

Пазіцыі сваякоў і былых палітвязняў:

  • Зазулінская Вольга (Група «Вызваленне»)
  • Аляксандр Лойка (Аб’яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў)
  • Руслан Гусейнаў (Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі АПБ)
  • Алег Кулеша (Беларуская Асацыяцыя Палітвязьняў «ДА ВОЛІ»)

Пытанні і абмеркаванне пазіцый

Пазіцыі грамадскіх арганізацый, якія аказваюць дапамогу і рэабілітацыю:

  • Андрэй Стрыжак (Bysol)
  • Іна Кавалёнак (Politzek.me)
  • Вячаслаў Касінераў (Dissidentby)
  • Вольга Зазулінская (СДЖ)
  • Наталля Васiлевiч (Хрысціянская візія) — анлайн
  • Аляксандр Апейкін (Фонд Спартыўнай Салідарнасці)

Пытанні і абмеркаванне пазіцый

Мадэрацыя: Ганна Краўчанка

18:40-19:10 — Ці магчыма збліжэнне пазіцыяў і выпрацоўка стратэгіі па вызваленню палізняволеных? Вольга Гарбунова (АПК).

19:10-19:20 — Заключнае слова па выніках першага дня слуханняў. Падрыхтоўка да другога дня слуханняў КР. Андрэй Ягораў.

Другі дзень, 3 снежня 2023

13:00-14:30 — Вызваленне палітзняволеных: пазіцыі фракцый і сябраў Каардынацыйнай Рады


Выступы спікераў фракцый па пытанню вызвалення палітзняволеных.

Прапановы і стратэгіі:

Вольга Кавалькова — (Шчаслівая нацыя)

Алена Турава ( АпМ)

Павел Патапаў (Грамадзянская салiдарнасць)

Ганна Краўчанка (Моладзевы наступ)

14:30-15:30 — Дэбаты

Мадэрацыя: Андрэй Ягораў

15:30-16:00 — Перапынак

16:00-17:00 — Абмеркаванне рэзалюцыі па выніках слуханняў.

– Прэзентацыя драфта рэзалюцыі (прадстаўнік працоўнай групы па ПВ). Тэкст рэзалюцыі рыхтуецца папярэдне.

  • Прапановы фракцый і сябраў у драфт рэзалюцыі

Пасля абмеркавання рэзалюцыі даецца 24  гадзін на даданне апошніх каментароў, пасля гэтага тэкст рэзалюцыі фіналізуецца і выносіцца на галасаванне агульнага складу КР.

17:00-17:30 —  Падсумаванне вынікаў слуханняў. Свабодны мікрафон.

Заключнае слова ад Андрэя Ягорава.