Праект КР «За Справу!» жадае беларускаму бізнесу сіл і веры ў перамогу ў новым годзе!
Напачатку снежня КР запусціў ініцыятыву «За Справу!», для таго каб зафіксаваць кожны выпадак ціску на бізнес па палітычных матывах і скарыстаць гэту інфармацыю для будучых расследаванняў
Каманда штодня атрымлівае каля 10 заяў ад бізнесаў з розных рэгіёнаў Беларусі. 45% апытаных — гэта рэстаранны бізнес, 23% — аб’екты гандлю, 32% — іншыя бізнесы.
«Да нас прыйшлі з пазапланавай праверкай, выпісалі шмат штрафаў, зачынілі, заблакавалі рахунак, анулявалі арэнду», — так выглядаюць тыповыя выпадкі ціску на бізнес.
З праверкай прыходзяць адразу некалькі органаў: санстанцыя, МНС, аддзел гандлю, Камітэт дзяржкантролю, Дзяржстандарт, ДФР і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання (МАРГ).
Ініцыятыва «За Справу!» збірае дадзеныя для першай аналітыкі праекта пра ціск на бізнес і прапануе ўсім беларускім прадпрымальнікаў фіксаваць выпадкі парушэння з боку дзяржорганаў на сайце https://zadelo.co.