Працягваецца ціск на Каардынацыйную Раду
За апошнія два тыдні на допыты ў Следчы камітэт выклікалі пяць прадстаўнікоў асноўнага складу КР.
Сёння адбыўся чатырохгадзінны допыт сябра КР Яўгена Лівянта. Усе дапытаныя падпісваюць дакумент аб неразгалошванні падрабязнасцяў допыту.
Мы ніколі не пагодзімся з адвольнымі абвінавачаннямі, якія высоўваюць КР, бо ўсе прадстаўнікі Рады заўсёды дзейнічалі выключна ў рамках закона.
«Відавочна, што тыя людзі, якія намагаюцца ўтрымліваць уладу, нервуюцца. Яны спрабуюць працягваць актыўныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, але гэтыя людзі не разумеюць, што людзей, якія з імі не згодныя, большасць», – пракаментавала Вольга Кавалькова ў стрыме «Вячэрняй рады». Поўны запіс стрыму глядзіце на YouTube канале КР.