Пра салідарнасць урачэй і сітуацыю з Covid-19
Заўтра, 26 лютага, у 19:30 правядзём прамы эфір з урачом-інфекцыяністам і сябром КР Мікітам Салаўём.
Мікіта Салавей пагаворыць пра салідарнасць сярод медыкаў, якая цяпер асабліва моцная ў сувязі з «судом» Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна па справе «нуль праміле», а таксама раскажа пра актуальную сітуацыю з каранавірусам і вакцынацыяй у Беларусі.
Задаць пытанні можна ў форме на сайце КР, у каментарыях пад анонсам, а таксама падчас прамога эфіру.
Падключайцеся заўтра ў 19:30 да стрыма на YouTube-канале КР.