Пэўны спосаб мабілізаваць да вясны. Пра прымус працаўнікоў падпісваць скаргу на ЕС
Праўладная арганізацыя Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прымушае працоўных падпісаць скаргу ў Міжнародную арганізацыю працы (МАП) і выказаць нязгоду з уводзінамі ЕС эканамічных санкцыі ў дачыненні Беларусі. Мэта — сабраць 1 млн. подпісаў.
– Гэта ўсё адно што прымушаць падпісаць ліст пра згоду з беспакаранасцю вінаватых у арганізацыі тэрору, – каментуе старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафзвязаў і сябра КР Аляксандр Ярашук. — Кампанія па прымусе працоўных падпісваць лісты ў МАП са скаргай на ЕС — гэта пэўны спосаб мабілізаваць да вясны працоўных на масавыя акцыі пратэсту і страйку.
На думку Ярашука, ліст Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі не будзе мець юрыдычнай сілы, бо МАП не з’яўляецца кіруючай структурай для ЕС і не ўплывае на яе рашэнні. Апроч таго, МАП ужо 20 гадоў займаецца парушэннем праў беларускіх працаўнікоў і ведае, як праўладныя прасаюзы «абараняюць» інтарэсы працоўных.