Першая анлайн-сесія «Сходу» — сёння ў 15:00

Апублікавана:
20.02.2021, 14:43

У Сходзе возьмуць удзел 152 дэлегаты. Сярод іх — 38 чалавек з асноўнага і пашыранага складу Каардынацыйнай рады. На першай сесіі дэлегаты прэзентуюць пытанні, якія яны прапануюць вынесці на парадак.

З папярэднімі тэмамі можна пазнаёміцца на сайце shodbelarus.org у раздзеле «Позва».

Вы можаце пакідаць каментарыі падчас стрыма і задаваць пытанні дэлегатам на сайце Сходу ў раздзеле «Дэлегаты».

Далучайцеся да сапраўднага народнага сходу сёння ў 15.00 па спасылцы.