Пакрокавая інструкцыя, як стварыць КОТэГС

Апублікавана:
22.04.2021, 09:47

КОТэГС – спосаб унікнуць пераследу за чаяванні, за арганізацыю кірмашоў і дзіцячых святаў у нашых дварах, – кажуць стваральнікі ініцыятывы. – Калі вашы прадстаўнікі ёсць у КОТэГС, то вы самі будзеце вырашаць, якія імпрэзы праводзіць у сваім двары ці мікрараёне, якія муралы будуць намаляваны на сценах вашых дамоў, хто будзе вашым прадстаўніком ва ўчастковай выбарчай камісіі.

КОТэГСы – законная форма арганізацыі дзейнасці грамадзянаў. Яны згадваюцца ў артыкуле № 117 Канстытуцыі Беларусі. Ініцыятыва kotos.org дапамагае сабраць і аформіць усе патрэбныя дакументы для стварэння КОТэГСаў, а таксама праводзіць адукацыйныя імпрэзы для актывістаў.

Пакрокавая інструкцыя, як стварыць КОТэГС – па спасылцы.

Сачыце за навінамі ініцыятывы ў Telegram-канале @rksby2020