Падтрымаем студэнтаў БНТУ на судзе
За апошнія месяцы з беларускіх універсітэтаў былі адлічаныя амаль дзве сотні студэнтаў. За праяву палітычнай пазіцыі толькі з БНТУ адлічылі 52 студэнты.
Заўтра Студэнцкі незалежны прафсаюз БНТУ на судах супраць студэнтаў БНТУ будзе дамагацца аднаўлення адлічаных студэнтаў.
Падтрымаць студэнтаў можа кожны, хто прыдзе на пасяджэнне суда.
- 15 снежня а 14.10
Суд Савецкага раёна г. Мінска, Лагойскі тракт 3.
- 15 снежня а 15.15
Суд Савецкага раёна г. Мінска, Лагойскі тракт 3.
Атрымаць юрыдычную падтрымку студэнты могуць у незалежных прафсаюзах па спасылцы profbel.online.